Новыя рэлізы
Знаёмыя праблемы?

Мы прапануем:

Гледзячы цікавыя ім мультфільмы, дзеці лёгка вучаць мову!
АФОРМІЦЬ ПАДПІСКУПрацуем з Беларусі для беларусаў усяго свету!
Нашы тарыфы
Студыя Гаварун працуе за кошт платных падпісак. Новыя серыі любімых мультсерыялаў выходзяць таму, што вы штомесяц аплачваеце стварэнне кантэнту.
Падпіска на нас — гэта ваш квіток у сямейны анлайн-кінатэатр і ўнёсак у распаўсюд беларускай мовы!
- Усе мульты + эксклюзіўныя
- Закрыты чат і каментары
- Удзел у выбары кантэнту
- Усе мульты + эксклюзіўныя
- Закрыты чат і каментары
- Удзел у выбары кантэнту
- Падзяка ў цітрах 1 серыі (па жаданні)
- Усе мульты + эксклюзіўныя
- Закрыты чат і каментары
- Удзел у выбары кантэнту
- Падзяка ў цітрах усіх серый (па жаданні)
- Усе мульты + эксклюзіўныя
- Закрыты чат і каментары
- Удзел у выбары кантэнту
- Падзяка ў цітрах усіх серый (па жаданні)
- Аўдыязгадванне ў цітрах (па жаданні)
- Запрашэнне на агучку (па жаданні)
Прыём плацяжоў працуе па ўсім свеце!
Мульты знайшлі, але хочацца большага?
Фільмы і серыялы
Мы любім самае разнастайнае кіно і ўмеем крута яго падаць па-беларуску. Фармат «18+», таму ў нас шырокі жанравы ахоп і вогненныя пераклады без цэнзуры!
Дадатковыя паслугі

Пераклад, агучванне
і звядзенне гуку
пераклад матэрыялу з англійскай і нямецкай моў, закадравае агучванне на беларускую мову, рэдагаванне і стварэнне цэласнай гукавой кампазіцыі

Відэамантаж ролікаў
апрацоўка відэматэрыялу: абрэзка няўдалых кадраў, колеракарэкцыя, дабаўленне эфектаў, гукаў, музыкі і тэксту

«Падарункавы сертыфікат»
выберы ўрывак і прыходзь агучваць
Пытанні і адказы
Як усё працуе?
Большасць нашых мультфільмаў на ютубе знаходзяцца ў свабодным доступе. Такім чынам мы папулярызуем беларускую мову сярод дзяцей па ўсім свеце.
Новыя мультфільмы мы агучваем толькі дзякуючы платным падпіскам, таму афармленне падпіскі дае дадатковыя перавагі:
– на сайце адкрываюцца спасылкі на закрытыя мультсерыялы;
– запрашэнне ў прыватны тэлеграм-чат з аўтарамі праекту і ўдзелам у выбары кантэнту для агучвання;
– закрыты кінаклуб;
– падзякі і аўдыязгадванні ў цітрах серый;
– запрашэнне на агучванне з вамі ці вашай сям’ёй.
Як аформіць ці прыпыніць падпіску?
У момант падпіскі з вашай банкаўскай карткі спішацца сума, якую вы абіраеце. Пасля гэтага штомесяц сума будзе аўтаматычна спісвацца ў дзень афармлення падпіскі. Вы можаце ў любы момант змяніць суму ў меншы ці большы бок ці адключыць падпіску.
Адключэнне «Штомесячнай падпіскі» ажыццяўляецца ў наступным парадку:– перайсці ў Асабісты кабінет, націснуўшы на логін у правым верхнім куце Сайта;– выбраць пункт «Мае падпіскі»;– у акне, якое з'явілася, націснуць на кнопку «Прыпыніць»;
– пасля можна выдаліць інфармацыю пра падпіску.Для аднаўлення падпіскі трэба націснуць на кнопку «Аднавіць».
Як зрабіць разавы плацеж (падпіска на 1 месяц)?
Каб зрабіць разавы плацеж, вам трэба аформіць штомесячную падпіску на выбраную суму, а потым адключыць яе праз асабісты кабінет. Такім чынам грошы спішуцца толькі адзін раз.
Перавод сродкаў бяспечны?
Перавод сродкаў ажыццяўляецца праз сістэму электронных плацяжоў bePaid. Плацежная старонка сістэмы bePaid адпавядае ўсім патрабаванням бяспекі перадачы даных (PCI DSS Level 1). Усе канфідэнцыйныя даныя захоўваюцца ў зашыфраваным выглядзе і максімальна ўстойлівыя да ўзлому.Увод звестак карткі ажыццяўляецца на абароненай аўтарызацыйнай старонцы сістэмы bePaid. Звесткі банкаўскай карткі перадаюцца толькі ў зашыфраваным выглядзе і не захоўваюцца на нашым сайце.
Гэта легальны праект?
Так, праект легальны:
– мы афіцыйна аказваем паслугі як беларускі ІП;
– мы прытрымліваемся Умоў выкарыстання ютуба, аўтарскія матэрыялы ў нашых відэа публікуюцца са згоды стваральнікаў ці па дазволе праваўладальнікаў.
Чаму ў плэйлісце відэа стала недаступнае, як паглядзець?
На жаль, праваўладальнікі мультфільма на ютубе могуць змяніць сваю палітыку ў дачыненні да распаўсюду яго на платформе. Напрыклад, абмежаваць паказ у некаторых краінах. Альбо — самае горшае — заблакаваць прагляд увогуле, хоць да гэтага мультфільм гадамі мог быць у свабодным доступе. Прыкра, але такое здараецца.
Платныя падпісчыкі атрымліваюць доступ да такіх матэрыялаў па альтэрнатыўных спасылках.